23 снежня філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка” запрасіў вучняў 1 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” на візіт-экскурсію “Рады мы всегда гостям, приглашаем в гости к нам”.
Для першакласнікаў гэта быў асаблівы дзень — яны ўпершыню пераступілі парог бібліятэкі. Для дзяцей бібліятэка адкрылася як сапраўдны замак ведаў, дзе кожная паліца хавае таямніцу, а кожная кніга становіцца ключом да новага свету. Бібліятэкар сустрэла маленькіх гасцей і запрасіла іх у захапляльнае падарожжа па краіне кніг.
Юныя наведвальнікі пазнаёміліся з кнігамі з яркімі вокладкамі, кнігамі-пазламі, гукавымі кнігамі і часопісамі. Яны слухалі гісторыі пра тое, як кнігі трапляюць у бібліятэку, як трэба сябе паводзіць у чытальнай зале і што кожны можа стаць сапраўдным чытачом.
Каб экскурсія прайшла яшчэ больш цікава, дзецям прапанавалі адгадаць загадкі і паглядзець мультфільмы пра бібліятэку. Гэта дапамагло зрабіць сустрэчу не толькі пазнавальнай, але і вясёлай.
Экскурсія завяршылася запрашэннему бібліятэку і агульным фотаздымкам на памяць. Для першакласнікаў гэта стаў першы крок у вялікае падарожжа па краіне кніг, якое абяцае шмат адкрыццяў і новых уражанняў.







