Сацыяльна значная літаратура — гэта не проста кнігі. Гэта творы, якія фарміруюць нашу культуру, выклікаюць эмоцыі, наводзяць на роздум і дапамагаюць усвядоміць сваё месца ў грамадстве. Яны ўплываюць на самасазнанне, паводзіны і светапогляд чытача. Менавіта з такой літаратурай бібліятэкар філіяла “Войневіцкая СБк” пазнаёміла механізатараў КСУП “Войневічы” на мехдвары ў вёсцы Горка. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю чыталі і адзначалі каляровымі закладкамі тыя старонкі, што выклікалі асаблівыя ўражанні і думкі.

У канцы сустрэчы ўсе атрымалі запрашэнне наведаць бібліятэку — каб працягнуць знаёмства з кнігамі, якія натхняюць і аб’ядноўваюць.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.