Усе ведаюць, што такое дождж. А вось якія таямніцы хавае гэтая цікавая атмасферная з’ява змаглі даведацца ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” пры філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”, якія наведалі экафакт “Сколько тайн у дождика”  29 верасня. Дзеці даведаліся цікавыя факты пра ваду, атмасферныя ападкі. Высветлілі, чаму ідзе дождж, адкуль бяруцца бурбалкі на лужынах, чым небяспечныя гром і маланка, дзе ніколі не бывае дажджоў, ці бывае дождж па замове і многае іншае. А затым праглядзелі відэаролік пра самыя незвычайныя дажджы на планеце і адгадвалі прыказкі пра дождж у анаграме “Путаніца”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.