Прадаўжае сваю творча — выставачную работу “Літаратурны подыум” філіяла “Данілавіцкая сельская бібліятэка — цэнтр развіцця і падтрымкі чытання”. З пачатку года арганізавана выстава — рэкамендацыя на зімнюю тэматыку “Снег и цветение в зеркале слова”. Выстава прадстаўляе літаратуру як для дарослых так і для дзяцей. Бібліятэкар рэкамендуе новыя выданні, якія паступілі ў бібліятэку для чытання доўгімі зімовымі вечарамі: а гэта вершы, апавяданні, раманы. Аконная вітрына — выстава мае каляровае нагляднае афармленне. І праходзячы міма чалавек зверне ўвагу і захоча наведаць бібліятэку каб знайсці штосьці цікавае: або кнігу, або часопіс.
