Да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу для вучняў 7 класса мясцовай школы бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” правяла гадзіну асабістага меркавання “СПИД — болезнь души”. У ёй прынялі ўдзел вучні 7 класа мясцовай школы. На пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала дзецям, што такое ВІЧ і СНІД, расказала пра сучаснае эпідэміялагічнае становішча і падкрэсліла маштаб трагедыі: за гады эпідэміі ад хвароб, звязаных з ВІЧ, памерла больш за 40 мільёнаў чалавек. Асаблівая ўвага была звернута на важнасць прафілактыкі, адказных паводзін і інфармаванасці моладзі. У завяршэнні сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з інфармацыйнымі матэрыяламі — закладкамі і буклетамі па тэме СНІДу, якія дапамогуць ім лепш зразумець праблему і зрабіць правільныя жыццёвыя выбары.
Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню ў падлеткаў адказнага стаўлення да ўласнага здароўя і вучаць іх быць уважлівымі да сусветных праблем.


