31 ліпеня, ў рамках інтэрактыўнай пляцоўкі “Летняя книжная Вселенная детства” ў Дзятлаўскую раённую бібліятэку завіталі маленькія наведвальнікі ДУА “Дзіцячы сад № 1 г. Дзятлава”. Бібліятэкары для іх правялі літаратурнае падарожжа “ТилиМилиТрямдия” па казкам Сяргея Казлова. Дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёміліся з творчасцю пісьменніка, даведаліся пра мультфільмы створаныя па яго кнігах. Пасля прагляду мультфільма “Трям! Здравствуйте!” адказалі на пытанні віктарыны. З героямі мультфільма дзеці пабывалі ў краіне “ТилиМилиТрямдия”, збіралі рамонкі і пазлы, гулялі ў рухомыя гульні “Злаві аблокі”, “Рамонак з сакрэтам” і іншыя.