Маральнае выхаванне займае асаблівае месца ў жыцці падлеткаў. У старэйшых класах дзеці пачынаюць больш свядома ставіцца да сваіх учынкаў і адносін да іншых. 22 студзеня ў рамках мерапрыемстваў па маральнаму выхаванню для вучняў 7 “В” класа Сярэдняй школы №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча бібліятэкары аддзела абслугоўвання і інфармацыі правялі інтэрактыўную гульню “Урок дабрыні і правоў”. Падчас гульні вучні актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, адказвалі на пытанні, разглядалі жыццёвыя сітуацыі і вучыліся знаходзіць правільныя рашэнні. Асаблівая ўвага была нададзена таму, што кожнае права мае сваю мяжу і заўсёды суправаджаецца абавязкамі. Мерапрыемства дапамагло вучням зразумець, што маральныя каштоўнасці і правы чалавека непадзельныя. Быць добрым, сумленным і адказным – значыць сапраўды карыстацца сваімі правамі і паважаць правы іншых.









