У межах бібліякроса па папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры “Сваё — значыць лепшае” 5 сакавіка работнікі філіяла “Наваельнянская ГПБц” завіталі ў Наваельнянскі дзіцячы сад. Бібліятэкары арганізавалі для рабят падарожжа па кнігах “Я — кніжка беларуская”. Дзеткі пазнаёміліся з новымі, цікавымі, прыгожымі беларускімі кніжкамі: ”Усе колеры года”, “Тром-сын безыменны”, “Восеньскія скарбы”, “Адкуль пайшлі птушкі”, ”Хлеб — усяму галава”, “Летнія забавы” і інш. Пасля мерапрыемства ў бібліятэцы дабавілася некалькі маленькіх чытачоў.