26 сакавіка ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” распачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі — свята кнігі “Читайте, читайте, страницы листайте!”. Бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю свята, пачытала віншавальныя тэлеграмы літаратурных герояў. Дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Сказочные животные”, паспрабавалі дапамагчы Нязнайку скласці вершы і скончыць іх рыфмай, пазнаёміліся з кніжнай выставай – навінкай “Необъятен и велик мир волшебных детских книг!”.