19 чэрвеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбыўся дзень інфармацыі “Якасць — брэнд Беларусі” з удзелам наведвальнікаў дзённага выхаваўча-аздараўленчага лагера “Вектар”, які працуе на базе ДУА “Дзятлаўскі раённы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. У рамках дня для дзяцей прайшоў час інфармацыі “Беларусь — страна со Знаком качества”, бібліятэкары расказалі, што якасць прысутнічае ва ўсіх сферах жыцця чалавека і трэба імкнуцца паляпшаць яе, адбыўся прагляд відэа “Нам есть, чем гордиться”. Замацавалі веды і даведаліся шмат новага падчас анлайн-гульні “Знак качества моей страны”, анлайн-віктарыны “Беларусь — страна качества”. Увазе падлеткам была экспанавана выстава “Сваё значыць лепшае”.