У рамках рэспубліканскай акцыі «От всей души» і абласнога бібліятэчнага праекта «Вместе с книгой дорогою добра» у філіяле «Хвінявіцкая сельская бібліятэка – клуб» да Ражства Хрыстова адбылася гадзіна ўспамінаў і традыцый «Як святкавалі нашы продкі».
Удзельнікі абмяркоўвалі асаблівасці абрадаў і звычаяў, дзяліліся сямейнымі рэцэптамі постных страў, якія традыцыйна гатуюцца на Куццю, а таксама ўзгадвалі, як адзначалася гэтае свята ў іх маладосці.
Сустрэча прайшла ў ўтульнай і добразычлівай абстаноўцы, што садзейнічала адкрытаму абмену ўспамінамі і захаванню культурнай спадчыны.





