«Никто другой не может пройти твою дорогу. Только ты сам.
И не уставай в пути. Я много прошёл по земле парень.
Земля не может утомить идущего.
Утомляют злость, неверие, отчаянье и одиночество.
Лишь бы не уходило назад то, к чему стремишься.
Лишь бы не оставалось позади то, к чему спешишь…»
Будулай “Цыган”
У рамках міні-праекта літаратурны экспрэс “Кніга НАСТАЛЬЖЫ ў госці да чытача” аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі 26 жніўня бібліятэкар наведала ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Для іх ладзілася кніга ў кадры Анатоля Калініна “Цыган”.
У цэнтры вядомага рамана савецкага пісьменніка, паэта, драматурга Анатоля Калініна, які ў час Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным карэспандэнтам “Камсамольскай праўды” — вобраз цыгана Будулая, чалавека чыстай і шчырай душы. Нялёгкі лёс Будулая пераплятаецца з лёсамі іншых герояў рамана. У кнізе паказана жыццё Данской станіцы ў пасляваенны час. Сваю вядомасць раман атрымаў пасля экранізацыі. Кніга была экранізавана некалькі разоў. Найбольш удалай і упадабанай стаў 4 — серыйны фільм 1979 года з Міхаем Валанцірам і Кларай Лучко ў галоўных ролях.
Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з сюжэтам рамана. Адбыўся прагляд буктрэйлера аддзела маркетынгу па кнізе і ўрыўкаў вядомага фільма “Цыган”. Кніга знайшла свайго чытача.