Да Міжнароднага дня роднай мовы філіял “Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай культуры” наведала ДУА “Гезгалаўскі дзіцячы сад”. Для дзетак была падрыхтавана кніжная навігацыя “Багата родная ты мова…”. На мерапрыемстве дзеткі чыталі вершы і павінны былі размаўляць толькі па-беларуску, бібліятэкар прапанавала дзецям прыгожыя, цікавыя кнігі на беларускай мове.