29 ліпеня ў рамках бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбыўся паказ лялечнага спектакля “Беззаботный зайка”. Бібліятэкар наведала выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Малечы актыўна разгадвалі загадкі падчас знаёмства з героямі спектакля, якія прыйшлі да дзяцей у чароўным куфэрку “Ларец КнигоЧЕЯ”. Спектакль дадаў дзецям шмат пазітыўнага настрою. Напрыканцы мерапрыемства маленькія гледачы зрабілі памятнае фота з любімымі героямі і цудоўнымі кніжкамі.