Звычаі народа – наша багацце,
Скарбніца, што засталася на шчасце.
І скарб гэты трэба ўсім захаваць,
Каб потым нашчадкам сваім перадаць.

Неэкскурсія “Беларуская хатка” прайшла ў філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб”. Бібліятэкар пазнаёміла з некаторымі прадметамі хатняга побыту беларусаў, як жылі і чым карысталіся нашы продкі ў хаце і на гаспадарцы. Для чаго выкарыстоўвалі вілы і чапялу ля печы, які быў посуд у тыя часы? Чым жалі збожжа ў час жніва і абмалочвалі зерне?. Успомнілі беларускія народныя стравы і рэцэпты іх прыгатавання. Неэкскурсія атрымалася цікавая і пазнавальная.

 

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.