З мэтай папулярызацыі сацыяльна значнай літаратуры, у рамках бібліякроса “Сваё – значыць лепшае”, 9 красавіка бібліятэкар філіяла “Жукоўшчынская сельская бібліятэка–клуб” наведала ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс “Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа”. Для работнікаў школы была прадстаўлена інфарматыўная выстава-агляд “Беларусь непераможная”. Знаёмства з навінкамі сучаснай айчыннай літаратуры дазваляе больш падрабязна задаволіць патрэбы ў розных сферах жыцця — сацыяльна-эканамічнай, палітычнай, экалагічнай, адукацыйнай, культурна-асветніцкай. Сярод выданняў, прадстаўленых на выставе, дакументальна-біяграфічны нарыс “Наш Прэзідэнт” напісаны аўтарскім калектывам у складзе Аляксандра Радзькова, Наталлі Эйсмант, Уладзіміра Пярцова і Аляксандра Карлюкевіча. Зборнік “Историческая память: Великая Победа, добытая единством”, у якім сабраныя гістарычныя матэрыялы аб генацыдзе беларускага народа, таксама адлюстраваны беларускі вопыт захавання гістарычнай памяці і недапушчэння рэабілітацыі нацызма. Выданне “Беларусь непераможная”, аўтар У.А. Ліхадзедава, прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў і заснавана на рарытэтных фотаздымках, дакументах, друкаваных выданнях і рукапісных матэрыялах. У даведніку “Гарады і вёскі Беларусі” кампактна і даступна адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі. Прагляд інфарматыўнай выставы даў магчымасць прыцягнуць новых чытачоў у бібліятэку.