Зямля — наш дом, які неабходна берагчы. Людзі павінны сябраваць з прыродай, захапляцца яе прыгажосцю, абараняць і аберагаць планету. 19 сакавіка для аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” адбыўся відэа круіз “Береги родную природу”. Бібліятэкар распавяла пра згубны ўплыў чалавека на наваколле і патлумачыла, як гэтага пазбегнуць. Увазе рабят былі прапанаваны відэаролікі “Влияние человека на окружающую среду”, “Переработка макулатуры”, “Как человек уничтожает Землю”, якія заклікаюць чалавецтва беражліва ставіцца да прыроды, больш эканамічна выкарыстоўваць энергетычныя рэсурсы планеты.