Здароўе – гэта бясцэнны дар. Без яго цяжка жыць, працаваць, вучыцца. 3 красавіка падчас выезду па маршруце № 2 бібліятэкі – бібліобуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для жыхароў вёсак Савічы, Яхноўшчына, Рагота бібліятэкар прапанавала выставу – рэкамендацыю “Букет здаровых звычак”, якая была прымеркавана да Сусветнага дня здароўя. Карыстальнікам бібліобуса былі прапанаваны кнігі і часопісы аб здаровым ладзе жыцця, правільным харчаванні, лячэбнай фізкультуры і масажы, а таксама аб лекавых раслінах. У часопісах кожны для сябе мог знайсці мноства народных рэцэптаў, для прафілактыкі і лячэння вялікай колькасці хвароб. З дапамогай прапанаванай літаратуры можна навучыцца шанаваць, захоўваць і ўмацоўваць сваё здароўе.