Бібліятэкары дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” прынімаюць удзел у патрыятычнай акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў”, якая гэтымі днямі праходзіць па ўсёй Беларусі. Каб перадаць манеты на будаўніцтва трэцяга памятнага знака “Жывая памяць удзячных пакаленняў” да юбілею Вялікай Перамогі і ў памяць аб героях Айчыны ўсіх часоў. Помнік, які будзе ўсталяваны ў Маскве ў гонар Вялікай Перамогі савецкага народа над фашызмам, стане сімвалам павагі і ўдзячнасці да тых, хто змагаўся за мірную будучыню, набліжаў Перамогу, але, на жаль, не пабачыў яе. Народны манумент будзе нагадваць пра важнасць захавання гістарычнай памяці і выхавання пачуцця патрыятызму ў падрастаючага пакалення, які ўрачыста адкрыюць 9 мая на Паклоннай гары ў Маскве.
У межах акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у кожнага дзятлаўчаніна ёсць магчымасць зрабіць свой уклад ва ўвекавечанне подзвігу пакалення пераможцаў і матэрыяльнае ўвасабленне гістарычнай памяці. Спецыяльныя ёмістасці для збору манет усталяваны на абанеменце раённай бібліятэкі.
Акцыя прадоўжыцца да 11 красавіка 2025 года.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.