20 лістапада на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў круглы стол “Бібліятэчныя маршруты 2026: арыянтыры на планаванне работы бібліятэк”. Загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду Святлана Сербін асвятліла актуальныя пытанні планавання дзейнасці бібліятэк на 2026 год і справаздача бібліятэк за 2025 год. Бібліятэкар аддзела Марына Бортка ў сваім выступленні абазначыла, на якія даты ў 2026 годзе патрэбна звярнуць увагу пры складанні гадавога плана работы. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Марына Крупіца распавяла аб бібліятэчна-бібліяграфічнай рабоце, як адзін з напрамкаў дзейнасці бібліятэкі. Напрыканцы мерапрыемства ўсе удзельнікі паказалі і падзяліліся вопытам работы па стварэнню лэпбука ў рамках раённага конкурса на лепшы лэпбук па прапагандзе кнігі і чытання “От идеи до воплощения”.









