Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу ў філіяле “Жукоўшчынская СБк” прайшоў час памяці “Вайна і дзеці”. Дзяцінства – самы прыгожы час у жыцці кожнага чалавека. Блакітнае неба над галавою, але тое маладое пакаленне, замест шчаслівага дзяцінства, бачылі смерць, разбурэнні, пакуты родных і блізкіх людзей. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся ўспамінамі, пра якія ім паведамілі іх родныя, прайшоўшыя гэтыя пакуты. Бібліятэкар пазнаёміла з творамі беларускіх пісьменнікаў пра вайну: М.Лынькова, В.Быкава, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага і многія іншыя. Па іх успамінах і па іх творах мы даведваемся пра жыццё дзяцей, якіх абпаліла полымя вайны. Вайна не забываецца, яна непакоіць, жаліць успамінамі душы тых, хто перажыў яе, але асабліва глыбокі след, чорны і страшны, яна пакінула ў душах дзяцей.
Закончыўся час памяці пажаданнем усім людзям, ніколі больш не пазнаць жахаў вайны, каб усе дзеці раслі пад мірным небам і маглі здзейсніць свае мары.
