14 студзеня адбылося новае падарожжа чароўнага куфэрка ларэц “КнігаЧэя” аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі. Ён завітаў да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №1 г. Дзятлава”. Для іх ладзіўся лялечны спектакль “Волк в красной шапочке”. Сёння казка вырашыла пажартаваць: воўк апрануў шапку Чырвонай шапачкі — і апынуўся ў чужой гісторыі! За незвычайным падарожжам ваўка назіралі маленькія выхаванцы. Яны дапамагалі лясным жыхарам прайсці ўсе выпрабаванні і выратаваць казку “Красная Шапочка”. У заканчэнні ўсё стала на свае месцы. Воўк вярнуўся ў сваю казку, а лясныя жыхары былі вельмі задаволены тым, што навучыліся адрозніваць колеры і вярнулі ваўка ў сваю казку. Маленькія гледачы актыўна адказвалі на ўсе загадкі і пытанні заблудзіўшагася ваўка, спявалі песню і падарылі героям бурныя апладысменты. Напрыканцы зрабілі фота з героямі і маляўнічымі кніжкамі.











