Філіял “Жукоўшчынская сельская бібліятэка – клуб” ладзіў для дзетвары бібліятэчную пляцоўку “Чытай — летам”. Мерапрыемства “Вот оно какое, наше лето золотое”наведалі дзеці, маладыя мамы. У парку насупраць бібліятэкі была аформлена выстава навінак “КНІЖНЫ БУМ”, якая пазнаёміла прысутных з навінкамі кніг, як для летняга праграмнага чытання, так і прыгодніцкай літаратуры, казак. Дзеці з задавальненнем правялі час на свежым паветры, пагулялі ў рухомыя гульні, адказалі на пытанні віктарыны, прыняліў дзел у гульні “Нарысую лета”.