18 чэрвеня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адбылася паэтычна-гульнёвая праграма “Всем знакомые стихи” па вершах адной з самых вядомых дзіцячых паэтэс Агніі Барто. На мерапрыемства завіталі наведвальнікі выхаваўча-аздараўленчага лагера “Усмешка”, які працуе на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Дзятлава імя А.М. Чурыла”. Падчас мерапрыемства дзеці разам з бібліятэкарам дэкламавалі любімыя знаёмыя вершы пра цацкі: “Мишка”, “Бычок”, “Грузовик”, “Лошадка”, “Зайка”, “Мячик”, “Кораблик”, “Гуси-лебеди”, “Флажок”- на кожны верш былі падрыхтаваны цікавыя гульні і конкурсы, гучала музыка. Да дзяцей завітаў нават Мішка, які пагуляў з імі ў гульню “У медведя во бору”. Астатні час быў прысвечаны гульням на свежым паветры на інтэрактыўнай пляцоўцы “Летняя Книжная Вселенная детства”.