20 лістапада ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц”прайшло пазнавальнае мерапрыемства — Дзень права “Все мы вправе знать о праве”, прысвечаны правам дзіцяці. Вучні 8 класа пазнаёміліся з асноўнымі палажэннямі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. На інфармацыйнай выставе “Права на дзяцінства” былі прадстаўлены яркія ілюстрацыі пра права на жыццё, адукацыю, ахову здароўя і свабоду меркавання. Дзеці актыўна задавалі пытанні, а бібліятэкар тлумачыў, як гэтыя правы дзейнічаюць у паўсядзённым жыцці. Асаблівую цікавасць выклікала анлайн — віктарына “Подросток и закон: правовые знания, размешчаная на дзіцячым прававым сайце mir.pravo.by. Каманды спаборнічалі ў хуткасці і дакладнасці адказаў, што зрабіла гульню захапляльнай і эмацыйнай.
У завяршэнні ўдзельнікі прыйшлі да важнай высновы: правы дзіцяці — гэта не проста словы на паперы, а каштоўнасці, якія робяць наш свет больш справядлівым і бяспечным.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.