“Все работы хороши – все профессии важны” пад такой назвай прайшло інформ–дасье ў філіяле “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”. Выбар прафесій можна аднесці, мабыць, да самага складанага, ад яго залежыць поспех у працы і кар’ерны рост. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, як правільна зрабіць выбар, якія прафесіі цяпер запатрабаваны і падзяліліся сваімі планамі на будучыню.