У філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” з мэтай прафарыентацыі для вучняў 9 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ”  ладзіўся інфармацыйны дайджэст “Выбираем по душе мы профессии себе”. Да мерапрыемства падрыхтавана выстава-прагляд  “Дорога в будущее”.
Твая будучыня  залежыць ад прафесіі. Як не памыліцца ў выбары прафесіі? Як выбраць паміж “хачу” і “магу”? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі навучэнцы. Бібліятэкар расказала пра  тое, як правільна выбраць прафесію, пагулялі ў гульню “Рука судьбы”, “Солнышко”, адказалі на пытанні віктарыны “В мире профессий”, паглядзелі відэа “Прафесіі будучага”, “Все профессии важны”, кліп-агляд “Редкие и экзотические”.І, вядома ж, расказала пра прафесію бібліятэкара, дзе яе можна набыць. Напрыканцы сустрэчы вучням было прапанавана прайсці тэст і даведацца пра свой прафесійны накірунак. Выбіраць будучыню трэба сёння, каб не памыліцца заўтра і быць добрымі спецыялістамі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.