Паважаныя чытачы! Кніжны фонд бібліятэк дзяржаўнай установы культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка” папоўніўся ўнікальным выданнем “Наш Президент”. Атрымалі 10 экзэмпляраў, адзін будзе знаходзіцца ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, дзевяць — у філіялах (у сельскіх бібліятэках). Гэта дакументальна — біяграфічная кніга, у якой сабрана шмат унікальных матэрыялаў і здымкаў, апублікаваных упершыню. Кніга напісана ў публіцыстычным стылі, чытаць яе цікава і лёгка. Тут шмат фотаздымкаў і ілюстрацый, на якіх можна ўбачыць моманты з жыцця Прэзідэнта. Цікавая задума — спецыяльныя канверты з факсімільнымі копіямі асабістых дакументаў Аляксандра Лукашэнкі: залікоўка студэнта, пахвальная грамата, рукапісныя нататкі. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, асабліватых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Запрашаем усіх жадаючых пазнаёміцца з новай кнігай.