9 кастрычніка ўрачастае мерапрыемства прысвечанае Дню работнікаў культуры прайшло ў Дзяржаўнай установе  культуры “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Гродзенскі абласны драматычны тэатр” у г. Гродна. На свята былі запрошаны работнікі культуры Гродзенскай вобласці. Гэта людзі, які ўмеюць запальваць сэрцы, аб’ядноўваць людзей і ператворваць звычайныя дні ў святы. Іх праца – гэта сцэна, кулісы, рэпетыцыі, канцэрты, выставы, майстар-класы і бясконцая любоў да мастацтва.
Падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыялістаў сферы культуры. Вельмі прыемна, што на гэтым свяце Ганаровай граматай упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм і творчую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры адзначана бібліятэкар філіяла “Хвінявіцкая сельская бібліятэка-клуб” Апанасік Алена Міхайлаўна.
Віншуем з узнагародай!

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.