У рамках міні-праекта літаратурны экспрэс “Кніга НАСТАЛЬЖЫ ў госці да чытача” аддзела маркетынгу ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” 27 мая бібліятэкар наведала ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна” аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне з серыі кніг “Аб вайне і аб лёсе” адбыўся аповед па аповесці Віталя Закруткіна “Матерь человеческая”.
Амаль кожны чалавек, хоць аднойчы, у цяжкія часіны свайго жыцця, у адчаі, звярнуўся ў сваіх думках за дапамогай да сваёй маці, як да Святой іконы. Твор з’яўляецца яскравым прыкладам прозы пра гераізм жанчын падчас Вялікай Айчыннай вайны. Будучы ваенным карэспандэнтам, Віталь Аляксандравіч прайшоў вялікі шлях ад Дона да Берліна і паклаў у аснову свайго твора лёс жанчыны, якую сустрэў на спаленым карнікамі хутары. Яна стала МАЦІ дзеля ўсяго жывога, што не змаглі знішчыць фашысцкія каты. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з сюжэтам рамана, адбыліся прагляды створанага супрацоўнікам аддзела буктрэйлера па кнізе і ўрыўкі кінафільма па кнізе.
