26 лютага да выхаванцаў ДУА “Дзіцячы сад №2 г. Дзятлава” завіталі супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай біблятэкі. У рамках праекта бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магия чтения” для дзяцей ладзілася гульня-пастаноўка “В гости к героям сказки “Теремок”. У чароўным сундучку “Ларец КнигоЧЕЯ” схаваліся героі казкі і, каб даведацца, якія героі, патрэбна было аб кожным разгадаць загадкі. Дзяцей чакаў лялечны спектакль. Пасля спектакля адбылася тэатралізаваная гульня, дзе разам з лялькамі малечы выконвалі ролі казачных персанажаў. Новы церамок дзеці пабудавалі падчас пальчыкавай гульні “Домик”. Пазнаёміліся з маляўнічымі кнігамі. Напрыканцы зрабілі памятнае фота з любімымі героямі і атрымалі візітоўкі па казцы ад Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.