7 чэрвеня ў філіяле “Хвінявіцкая сельская бібліятэка — клуб” адбылося адкрыццё інтэрактыўнай летняй пляцоўкі, чытальні пад адкрытым небам “Кніжная палянка”. Дзяцей чакала цудоўная сустрэча з кнігамі, віктарыны і конкурсы, настольныя гульні, квэст — гульня “В гостях у Незнайки и его друзей”. Падарожнічаючы па станцыях, яны выконвалі творчыя заданні, адказвалі на пытанні звязаныя з героямі і іх учынкамі з кнігі Мікалая Носава “Приключения Незнайки и его друзей”. Дзяўчынкі і хлопчыкі займальна і з карысцю правялі час, паўдзельнічалі ў займальнай гульні, атрымалі магчымасць адчуць сябе героямі казкі.