27 сакавіка ў рамках трэцяга дня Тыдня дзіцячай кнігі ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы весела прайшоў бібліятэчны квэст “В поисках ответа”. Удзельнікамі якога сталі наведвальнікі выхаваўча-аздараўленчага лагера “Усмешка” ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Дзятлава”. Дзеці адправіліся ў падарожжа па казачным станцыям: “Бюро знаходак”, “Угадай-ка”, “Літаратурны герой”, “Казачныя пазлы”, “Самы разумны”, дзе змаглі паказаць, наколькі добра яны знаёмыя з героямі і аўтарамі казак, сумеснымі сіламі складалі пазлы. На станцыі “Бюро знаходак” павінны былі знайсці страчаныя рэчы з розных казак і г.д. У завяршэнне квэста ўдзельнікі сабралі ўсе падказкі і разгадалі загадкавае слова – БІБЛІЯТЭКА. Бібліятэчны квэст прайшоў цікава і займальна, удзельнікі  атрымалі зарад станоўчых эмоцый.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.