15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні гэтага дня юныя чытачы філіяла “Казлоўшчынская ГПБц” былі запрошаны на інфармацыйны ўрок “Галоўны закон краіны”. Бібліятэкар расказала дзецям,  што такое “Канстытуцыя” і чаму ў Беларусі яна з’яўляецца галоўнай кнігай для кожнага грамадзяніна. Адзначыла, што ведаць асноўны закон павінны ўсе, каб у краіне быў парадак. Разам абмеркавалі правы і абавязкі грамадзян, у тымліку і дзяцей. У ходзе абмеркавання інфармацыі прысутныя прынялі ўдзел у гульні “Права ці абавязак”, адказалі на пытанні віктарыны. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Мы гордимся своей страной”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.