17 красавіка ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Тэрыторыя права” прайшоў Дзень суда з навучэнцамі 9-10 класаў ДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”. Падлеткі пазнаёміліся з асноўнымі прававымі паняццямі і дакументамі, успомнілі свае правы і абавязкі. На мерапрыемства быў запрошаны старшыня Суда Дзятлаўскага раёна Дуброўскі Вадзім Ігаравіч. Ён пазнаёміў прысутных з дзейнасцю суда і адказаў на пытанні, якія цікавілі падлеткаў. Затым былі прапанаваны розныя сітуацыі, на кожную сітуацыю знайшлі артыкулы ў “Крымінальным кодэксе Республікі Беларусь” і разгледзялі, якія пакаранні прадугледжаны законам. Вадзім Ігаравіч дапамог падлеткам зразумець кожную сітуацыю і растлумачыў, як трэба паводзіць сябе у розных абставінах, каб пазбегнуць праблем. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары правялі з навучэнцамі гульні “Размінку” і “Разгадай рэбус”. Таксама ўвазе падлеткаў была прадстаўлена выстава “Право знать”, на якой былі экспанаваны кодэксы і прававая літаратура.