У філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб” да Міжнароднага дня памяці ахвяр генацыду прайшло мерапрыемства пад назвай “Годы геноцида – века печали”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з паняццем генацыду, азвучыла факты і лічбы, якія сведчаць пра маштабы трагедыі. Асобнаяў вага была нададзена фактам масавага знішчэння мірнага насельніцтва фашыстамі, гісторыі лагераў смерці. Асабліва ўразіла гісторыя Дамачаўскага дзіцячага дома і канцэнтрацыйнага лагера дзяцей “Чырвоны бераг”, якая стала сімвалам пакут і нявінных ахвяр. Для ўдзельнікаў была прадстаўлена тэматычная паліца “Памяць і боль беларускага народа”, якая адлюстроўвае трагізм і мужнасць нашай гісторыі.
Мерапрыемства дапамагло прысутным адчуць атмасферу далёкіх ваенных гадоў, поўных жахаў і болю, і прымусіла задумацца пра каштоўнасці міру і свабоды, якія сёння маюць асаблівую значнасць.




