23 снежня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “От всей души”, абласнога бібліятэчнага праекта “Вместе с книгой дорогою добра”, ва ўтульнай атмасферы чытальнай залы прайшоў паэтычны вечар “Голас сэрца,” прысвечаны творчасці мясцовай пісьменніцы Алены Абрамчык. Нашу госцю немагчыма назваць проста аўтарам: яна – захавальніца гісторый, тонкі назіральнік чалавечых лёсаў і майстар слова, які ўмее ператварыць штодзённасць у паэзію. Яе кнігі – гэта не толькі старонкі, напоўненыя сюжэтамі, але і мост паміж мінулым і сучаснасцю, паміж асабістым і агульным. На сустрэчы аўтар прэзентавала сваю новую кнігу “Прикосновение к свету”, якую стварыла разам з мастачкай з г. Мінска Людмілай Мацвеенка. Больш за 100 карцін Людмілы Анатольеўны падпісаны вершамі Алены Абрамчык. Мерапрыемства сабрала аматараў паэзіі і літаратуры. Госці пачулі аўтарскае чытанне вершаў, напоўненых шчырасцю і цяплом, змаглі дакрануцца да святла яе творчасці, адчуць жывую сілу слова. Кожны радок – гэта запрашэнне задумацца, адчуць і ўбачыць свет крыху інакш. Аўтар пазнаёміла з гісторыяй стварэння зборніка. Атмасфера вечара была напоўнена цяплом і шчырасцю, а сама прэзентацыя стала значнай падзеяй у культурным жыцці раёна. Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае жыхароў і гасцей раёна на будучыя культурныя мерапрыемствы, а таксама завітаць у бібліятэку і патрымаць у руках альбом дзвюх аўтарак.








