Да Тыдня бацькоўскай любові ў філіяле “Казлоўшчынская ГПБц” дзейнічала кніжная выстава  і маляўніча аформлены стэнд з выказваннямі аб сям’і і бацьках. Для вучняў 2 класа ДУА “Казлоўшчынская СШ” ладзілася акцыя “Дарите ромашки родным”. Бібліятэкар нагадала  дзецям, што сям’я – гэта самае галоўнае ў жыцці кожнага з нас, гэта родныя людзі, якіх мы любім, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся. Абмеркавалі расказ В.А.Сухамлінскага “Сёмая дачка”, і верш С.Маршака “Харошы дзень”, на рамонках напісалі пажаданні сваім бацькам. Напрыканцы праглядзелі мультфільм “Мама для Мамонтенка”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.