4 верасня ў філіяле “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” прайшла сустрэча ўдзельнікаў 32-ой Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” з наведвальнікамі бібліятэкі. Напярэдадні Дня беларускага пісьменства госці расказалі аб самой экспедыцыі, падзяліліся сваімі ўспамінамі аб сыходжанні  Жыватворнага агня, нагадалі вучням пра духоўнасць і патрыятызм.  На памяць аб сустрэчы падаравалі кнігі, свечкі, апаленыя Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй. Паэтэса Вольга Норына падаравала зборнік сваіх вершаў з аўтографам.
Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава-экспазіцыя “Свята роднага слова”. Затым для вучняў 7 класа прайшла гістарычная панарама “Святло друкаванага слова”, дзе дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Падарожжа да вытокаў кнігадрукавання”.

 

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.