З першымі вясновымі кветкамі прыходзіць цудоўнае свята 8 сакавіка — дзень, калі кожная жанчына становіцца цэнтрам увагі. 6 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня работнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі наведалі ДУ “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”, дзе правялі святочны вечар “День пахнущий мимозой”. У атмасферы вясновага настрою бібліятэкар павіншавала прысутных жанчын з вясновым святам і пажадала ім міру, добрага здароўя, вясновага сонечнага настрою, актыўнага даўгалецця. Гучалі вядомыя вершы, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва. Удзельніцы паказалі выдатную кемлівасць, жаночую логіку, бліскучы гумар падчас удзелу ў конкурсах і віктарынах.Свята прайшло на адным дыханні. Мноства выдатных і цёплых слоў прагучала ў гонар жаночага свята.