Актуальная размова “Детство без насилия” прайшла ў філіяле “Раклевіцкая сельская бібліятэка – клуб”. Бібліятэкар распавяла дзецям аб відах жорсткасці і гвалту, аб законах, якія абараняюць пацярпелых, прывяла прыклады, куды варта звяртацца ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацый, нумар тэлефона даверу. У выніку ўсе сышліся ў меркаванні, што людзі павінны паважліва ставіцца адзін да аднаго, любіць свет вакол сябе, перасцерагаць адзін аднаго.