13 лютага ў рамках мерапрыемстваў па маральнаму выхаванню ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі з вучнямі 6 “В” класса сярэдняй школы №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча. Прайшла тэматычная гутарка “Детство в зоне риска”. У мерапрыемстве прыняла ўдзел загадчык “Дзятлаўскай юрыдычнай кансультацыі” Эдзіта Аляксандраўна Перажок. Яна расказала пра тое, што згодна артыкула 25 Канстытуцыі Рэспублікі  Беларусь дзяржава забяспечвае свабоду, недатыкальнасць і годнасць асобы, адказала на пытанні, якія цікавілі прысутных. У сваю чаргу бібліятэкары засяродзілі ўвагу на дзяцей на іх паводзінах на вуліцы і ў месцах вялікай колькасці людзей, у сетцы Інтэрнэт.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.