Працягваюцца летнія прыгоды па бібліяАрбату “Город приклюЧтений”. 10 чэрвеня для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Эрудыт” ДУА “Гімназія №2 г. Дзятлава” супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі правялі гульнёвую праграму “Детство – сказочная страна”. На інтэрактыўнай пляцоўцы дзеці з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел ў эстафетах, гулялі ў настольныя гульні, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны “Падарожжа па казкам”. На працягу ўсяго мерапрыемства панавала выдатная атмасфера, мора дзіцячых усмешак. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.