Віктарынны кактэйль “Для знаўцаў і эрудытаў” прайшоў у філіяле “Войневіцкая сельская бібліятэка-клуб”. Удзельнікі адказвалі на самыя разнастайныя  пытанні звязаныя з казкамі, раслінамі, жывёламі і інш. Расшыфроўвалі назвы жывёл, складалі новыя словы, адказвалі на пытанні лічылак, працягвалі назвы казачных прадметаў, адгадвалі, што знаходзіцца ў чорнай скрыні. Падлічыўшы жытоны за правільныя адказы, пераможцы атрымалі падарункі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.