Мультпарад-віктарына “Дяди Стёпин день рожденья” ладзіўся для наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Здаравячок”, што працуе пры ДУА “Казлоўшчынская СШ” (філіял “Казлоўшчынская ГПБц”). Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кнігамі Сяргея Міхалкова, напомніла, што вядомаму твору “Дзядзя Сцёпа” ў гэтым годзе спаўняецца 90 гадоў. Затым праглядзелі мультфільм і паўдзельнічалі ў віктарыне, якая складалася з сямі раўндаў. Дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы. Да мерапрыемства была падрыхтвана выстава “Сяргей Міхалкоў — майстар усмешкі”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.