20 лістапада, у Міжнародны дзень адмовы ад курэння, супрацоўнікі аддзела маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі завіталі да вучняў 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Дзятлава імя І.Ю. Філідовіча”. Для школьнікаў была арганізавана прафілактычная гутарка пад сімвалічнай назвай “Если хочешь долго жить — сигареты брось курить”. Падчас сустрэчы дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення тытуню, даведаліся цікавыя факты пра меры барацьбы з гэтай шкоднай звычкай, якую ў народзе называюць “чортавым ладанам”. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі абмеркаванню таго, што курэнне —  гэта не бяскрыўдная забава, а сур’ёзная пагроза здароўю і будучыні чалавека. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “З гісторыі барацьбы з тытунём”, складвалі ўласныя антытытунёвыя прыказкі і выказвалі свае думкі пра неабходнасць весці здаровы лад жыцця. У завяршэнні кожны атрымаў прафілактычную закладку “Курение — не твой выбор”, распрацаваную супрацоўнікамі аддзела маркетынгу бібліятэкі.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.