17 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі для наведвальнікаў летняга лагеру “Усмешка”, бібліятэкары правялі інфармацыйны час “Жизнь, как ценность”, ён быў прымеркаваны да Міжнароднага дня барацьбы з сэксуальным гвалтам ва ўмовах канфлікту. Бібліятэкар расказала, што гвалт — гэта наўмысныя дзеянні аднаго чалавека ў адносінах да іншага, калі гэтыя дзеянні парушаюць правы і свабоды чалавека і наносяць ей фізічную, маральную або псіхічную шкоду. Вельмі важна ведаць пра гэта, каб не дапускаць выпадкаў гвалту ў адносінах да сябе. Затым разам з бібліятэкарам абмеркавалі свае дзеянні ў розных сітуацыях і практыкаваліся казаць “НЕ”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі праглядзелі сацыяльныя ролікі супраць гвалту.