Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі  прыняў актыўны ўдзел у святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня. Супрацоўнікамі была арганізавана інтэрактыўная пляцоўка “Жыві і квітней Беларусь”. На пляцоўцы экспанавалася выстава “Сваё — значыць лепшае”, якая мела раздзелы “Мая краіна — Беларусь”, “З любоўю да роднай зямлі”, “Дарогамі вайны”. На ёй былі прадстаўлены выданні, якія распавядалі пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, а таксама пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Выстава ўключала выданні аб Дзятлаўшчыне “Мая Радзіма — Дзятлава”, яе знакамітых земляках краязнаўчая памятка “Их судьбы связаны с Дятловщиной”, “Мы помним, чтим гордимся” — альбом пра ветэранаў, якія вызвалялі Дятлаўшчыну і іншыя. У ходзе правядзення акцыя “Добрыя пажаданні роднаму гораду”, наведвальнікі пляцоўкі пісалі пажаданні свайму роднаму гораду, яны жадалі: мірнага неба, працвітання. Для дзяцей было падрыхтавана гульнёвае асарці “Настрой на УРА!”, яны гулялі ў шашкі, “Крестики — нолики”, настольны футбол і іншыя гульні.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.