20 жніўня ў філіяле “Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Забвению не подлежит”. Мерапрыемства было прысвечана трагічным падзеям нашай гісторыі, якія не павінны быць забытыя. Гадзінай памяці яшчэ раз нагадалі пра ахвяры вайны, рэпрэсіі і іншых злачынствах супраць чалавечнасці. З удзельнікамі мерапрыемства ладзілася віктарына “Помним. Гордимся. Чтим”. Даведаліся, якая песня была сімвалам надзеі ў гады вайны, адказалі на бліц-пытанні, праглядзелі архіўныя кадры ваенных гадоў. Мерапрыемства паказала, што сапраўдны абавязак нараджаецца не з прымусу, а з свядомага жадання захаваць сувязь паміж пакаленнямі. А пачуццё памяці — гэта не рытуал, а жывая нітка, якую падлеткі гатовы працягнуць у будучыню — калі падаць яе не як абавязак, а як гонар.