У кожнай бібліятэцы на паліцах з запатрабаванымі навінкамі стаяць правераныя часам выданні, незаслужана забытыя ў цяперашні час. Здавалася б, усе забытыя — і аўтары і іх творы… Але варта дастаць з паліцы старую кніжку, і ўспамінаюцца падзеі даўно мінулых дзён. Гэта кнігі, якія некалькі гадоў таму актыўна ўтрымлівалі чытацкую цікавасць, а цяпер апынуліся ў несправядлівым забыцці. Ёсць кнігі-даўно прачытаныя, забытыя, але знаёмыя і любімыя. Гэтыя кнігі правераны часам і некалькімі пакаленнямі чытачоў. Таму забываць пра іх нельга, а лепш успомніць і перачытаць зноў, а хтосьці, быць можа, адкрые гэтых аўтараў для сябе ўпершыню. У рамках бібліятэчнага міні-праекта літаратурныя гонкі “КнігаНАСТАЛЬЖЫ у госці да чытача”, аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці, метадычнай работы і фарміравання бібліятэчнага фонду, прадстаўляе 3-ці выпуск па кнізе Р.Н.Гюнцекіна “Королёк — птичка певчая”.

By admin

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны.